Створаны Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры

7 октября 2025

Падзеі

7 кастрычніка 2025 г. у Мінску ў рамках V Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» адбылося падпісанне Пагаднення аб стварэнні Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) у Рэспубліцы Беларусь на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры». Адпаведны дакумент падпісалі генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман і дырэктар Інстытута менеджменту спорту і турызму Валянціна Ананьева.

Адкрыццё ЦПТІ дазволіць павялічыць даступнасць інфармацыі ў сферы прававой аховы і выкарыстання вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці для шырокага кола карыстальнікаў.

У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць 36 пунктаў ЦПТІ: першы ўзровень – на базе НЦІУ, другі ўзровень – у бібліятэках, установах вышэйшай адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (24 ЦПТІ), трэці ўзровень – на базе арганізацый і прадпрыемстваў (11 пунктаў ЦПТІ).

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Алена Васіленка