07.06.2024

7 чэрвеня 2024 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі завяршыла працу Летняя школа Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ).

Арганізатарамі выступілі САІУ, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).

Праграма мерапрыемства ўключала ў сябе 7 секцый па 36 тэмах, на якіх абмяркоўваліся новыя тэндэнцыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ), праблематыка штучнага інтэлекту ў галіне аўтарскага права і сумежных правоў, ахова і ўкараненне вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці ў вытворчасць, патэнты і нанатэхналогіі, эканамічныя аспекты ІУ, а таксама актуальныя пытанні аховы аб'ектаў прамысловай уласнасці, традыцыйныя веды, генетычныя рэсурсы і традыцыйныя выразы культур і інш.

Таксама ў рамках Летняй школы САІУ удзельнікі наведалі майстар-класы па складанні заявак на рэгістрацыю розных аб'ектаў ІУ, прынялі ўдзел у навучальных паездках і экскурсіях.

У завяршэнне мерапрыемства адбылося пленарнае пасяджэнне, на якім былі прадстаўлены прэзентацыі групавых справаздач. На ўрачыстым закрыцці Летняй школы выступілі генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў і каардынатар праграм Летніх школ САІУ Акадэміі САІУ Марыя-Стэла Нтамарк (анлайн).

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).

Фота: Алена Васіленка
Вверх