07.02.2025

6 лютага 2025 г. у рамках падвядзення вынікаў дзейнасці НЦІУ за 2024 г. ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ўручэнне ўзнагарод Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).

Вышэйшай узнагародай – нагрудным знакам адрознення дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугi» – узнагароджаны:

за значны ўклад у фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці – першы намеснік генеральнага дырэктара Аляксей Курман, намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Заяц;

за значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці – вядучы спецыяліст аддзела папярэдняй экспертызы ўпраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Наталля Галачалава;

за значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, высокі прафесіяналізм, шматгадовую добрасумленную працу на карысць патэнтнай сістэмы Рэспублікі Беларусь – начальнік аддзела экспертызы ўпраўлення таварных знакаў Андрэй Шэлег;

за шматгадовую добрасумленную працу ў НЦІУ – намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела фарміравання баз даных упраўлення патэнтнай дакументацыі і рэдагавання Святлана Волк.

Граматай Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ўзнагароджаны:

за высокія паказчыкі ў працы, звязанай з ажыццяўленнем калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі, садзейнічанне вырашэнню задач, якія стаяць перад НЦІУ, – начальнік аддзела размеркавання ўзнагароджання упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Кацярына Ціхановіч, вядучы спецыяліст аддзела ліцэнзавання выкарыстання твораў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Аксана Клуніна;

за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія паказчыкі ў рабоце, адказнасць і ініцыятыўнасць – начальнік сектара медыйнага суправаджэння інфармацыйна-выдавецкага аддзела ўпраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці Вольга Лавышык, вядучы спецыяліст аддзела папярэдняй экспертызы ўпраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Кацярына Байкачова;

за высокія паказчыкі ў рабоце, звязанай з ажыццяўленнем экспертызы аб'ектаў права прамысловай уласнасці, – вядучы спецыяліст аддзела экспертызы ўпраўлення таварных знакаў Анастасія Аляксеева;

за высокія паказчыкі ў працы, узорную выканальніцкую дысцыпліну, адказнасць і ініцыятыўнасць – вядучы спецыяліст аддзела кантролю і справаводства Алена Мароз.

Падзякі генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці абвешчаныя наступным супрацоўнікам:

за актыўны ўдзел у развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы інтэлектуальнай уласнасці – начальніку ўпраўлення арганізацыі мерапрыемстваў і міжнароднага супрацоўніцтва Артуру Ахраменку;

за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія паказчыкі ў рабоце, адказнасць і ініцыятыўнасць – вядучаму спецыялісту аддзела біялогіі і хіміі ўпраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Алене Радзько, вядучаму спецыялісту рэдакцыйнага аддзела ўпраўлення патэнтнай дакументацыі і рэдагавання Ірыне Туз, вядучаму спецыялісту аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Анжаліке Дрозд, вядучаму інжынеру па ахове працы аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Юрыю Серадзе, спецыялісту аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Юліі Дашкоўскай, рабочаму па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Андрэю Рагалевічу, прыбіральшчыку памяшканняў аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Ірыне Шарэшык;

за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, адказнасць і ініцыятыўнасць – вядучаму спецыялісту аддзела папярэдняй экспертызы ўпраўлення таварных знакаў Юліі Бобрык;

за добрасумленнае і адказнае выкананне працоўных абавязкаў – вядучаму спецыялісту аддзела папярэдняй экспертызы ўпраўлення таварных знакаў Алене Скараходавай;

за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў – вядучаму спецыялісту навукова-адукацыйнага аддзела ўпраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці Вользе Мулярэвіч, вядучаму спецыялісту аддзела садзейнічання камерцыялізацыі ўпраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Вользе Гулідзе, вядучаму спецыялісту аддзела садзейнічання камерцыялізацыі упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Марыі Лазуцінай, спецыялісту па кадрах сектара кадравай работы ўпраўлення прававога і кадравага забеспячэння Кацярыне Гурко, спецыялісту навукова-адукацыйнага аддзела ўпраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці Дзмітрыю Кавалеўскаму, спецыялісту аддзела садзейнічання камерцыялізацыі ўпраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Паліне Кацубе;

за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія паказчыкі ў працы, адказнасць і ініцыятыўнасць, эфектыўнае ажыццяўленне дзейнасці ў галіне калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі – вядучаму спецыялісту аддзела ліцэнзавання выкарыстання твораў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Алле Навумавай, вядучаму спецыялісту аддзела ліцэнзавання выкарыстання твораў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Надзеі Шараевай, вядучаму спецыялісту аддзела ліцэнзавання выкарыстання твораў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Наталлі Усціненкавай.

Віншуем!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Алена Васіленка
Вверх