Створаны Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый на базе РНПЦ спорту

7 февраля 2025

Падзеі

7 лютага 2025 г. у Мінску на базе дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту» (РНПЦ спорту) адбыўся семінар «Арганізацыя дзейнасці цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый і актуальныя пытанні аховы і кіравання правамі на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці». У якасці спікераў мерапрыемства выступілі эксперты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).

У рамках семінара адбылося падпісанне Пагаднення аб стварэнні Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) у Рэспубліцы Беларусь на базе РНПЦ спорту. Адпаведны дакумент падпісалі генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў і дырэктар РНПЦ спорту Ірына Малёваная.

Адкрыццё ЦПТІ дазволіць павялічыць даступнасць інфармацыі ў сферы прававой аховы і выкарыстання вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці для шырокага кола карыстальнікаў.

У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць 33 пункта ЦПТІ: першы ўзровень – на базе НЦІУ, другі ўзровень – у бібліятэках, установах вышэйшай адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (23 ЦПТІ), трэці ўзровень – на базе арганізацый і прадпрыемстваў (9 пунктаў ЦПТІ).

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Алена Васіленка