Генеральны дырэктар НЦІУ пазначыў ключавыя задачы ведамства на 2025 г.
7 февраля 2025
Падзеі
6 лютага пад кіраўніцтвам першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніса Каржыцкага адбылося мерапрыемства, прысвечанае вынікам работы Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) за 2024 г.
У сваім выступе генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў пазначыў перспектыўныя напрамкі развіцця патэнтнага ведамства.
«Інтэлектуальная ўласнасць павінна стаць дзейсным інструментам інавацыйнага і сацыяльна-культурнага развіцця Беларусі. На 2025 г. мы ставім сабе значныя задачы. Плануем працягнуць працу па выбудоўванні сістэмы прававой аховы ноу-хау і напаўненні функцыяналу цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый. Сярод іншых задач – выпрацоўка сістэмы разгляду ў прыярытэтным парадку заявак на аб'екты права прамысловай уласнасці, створаныя за кошт бюджэтных сродкаў», – сказаў Уладзімір Рабаволаў.
Генеральны дырэктар НЦІУ адзначыў неабходнасць суправаджэння фарміравання дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм на 2026-2030 гг. і правядзення навучання на выязных профільных курсах НЦІУ для розных галін. «Варта таксама выпрацаваць прапановы па адраджэнні патэнтных службаў на дзяржаўных прадпрыемствах і ўстановах», – дадаў У.Рабаволаў.
Асноўнымі задачамі НЦІУ ў гэтым годзе з'яўляюцца таксама мадэрнізацыя біржы інтэлектуальнай уласнасці, працяг працы па выпрацоўцы сістэмы патэнтнай аналітыкі і ўкараненне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Рэестры».
«Перад структурнымі падраздзяленнямі ставіцца глабальная задача арганізаваць працу так, каб інтэлектуальная ўласнасць стала дзейсным інструментам інавацыйнага і сацыяльна-культурнага развіцця Беларусі», – сказаў на заканчэнне Уладзімір Рабаволаў.
Па матэрыялах БЕЛТА
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Алена Васіленка