У рамках мерапрыемства, праведзенага пад кіраўніцтвам першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніса Каржыцкага былі падведзены вынікі дзейнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) за 2024 г.
Заявы на падаўжэнне патэнтаў у Беларусі можна афармляць не выходзячы з дому. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара НЦІУ Аляксандр Заяц.
Асаблівая ўвага ў рабоце Цэнтра надаецца тэме цыфравізацыі. НЦІУ цяпер атрымлівае заявы на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур праз адзіны партал электронных паслуг «Е-Паслуга». У 2024 г. на партале сталі даступныя 34 адміністрацыйныя працэдуры: 20 працэдур у дачыненні да юрыдычных асоб, 14 – у дачыненні да грамадзян. Аляксандр Заяц патлумачыў, што карыстальнікі могуць не выходзячы з дому афармляць розныя заявы. Да іх можна аднесці прадаўжэнне і аднаўленне патэнтаў на вынаходствы, карысныя мадэлі і прамысловыя ўзоры, а таксама прадаўжэнне тэрміну дзеяння рэгістрацыі таварнага знака, знака абслугоўвання, калектыўнага знака і права карыстання геаграфічным указаннем. «Сёння тыя, у каго ёсць мабільны тэлефон з функцыяй NFC, могуць праз Інтэрнэт падаць заявы літаральна за 5 хвілін. Гэта вялікае дасягненне для нас», – падкрэсліў намеснік генеральнага дырэктара НЦІУ.
Таксама на партале прадстаўлены адміністрацыйныя працэдуры па рэгістрацыі патэнтнага паверанага, па прадаўжэнні тэрміну дзеяння гэтага пасведчання, унясенні змяненняў, выпраўленняў у дзяржаўныя рэестры аб'ектаў права прамысловай уласнасці, пералік агульнавядомых у Беларусі таварных знакаў, Дзяржаўны рэестр ліцэнзійных дагавораў, дагавораў саступкі і дагавораў закладу правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці і інш. Акрамя таго, з дапамогай адзінага партала можна звярнуцца за прадастаўленнем выпісак з дзяржаўных рэестраў аб'ектаў права прамысловай уласнасці, падачай для афіцыйнага апублікавання заявы аб прадастаўленні любой асобе права на выкарыстанне аб'екта права прамысловай уласнасці (адкрытая ліцэнзія).
«Яшчэ адзін вялікі праект, рэалізаваны сіламі некалькіх падраздзяленняў НЦІУ ў гэтым годзе, – пераход да бесперапыннага апублікавання патэнтнай дакументацыі па ўсіх аб'ектах права прамысловай уласнасці. Гэта распрацоўка прынцыпова новых формаў дакументаў і новыя падыходы ў працы самога ведамства», – дадаў А. Заяц.
Па матэрыялах БЕЛТА
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).