Інтэрв'ю генеральнага дырэктара НЦІУ У. А. Рабаволава парталу Ilex
6 декабря 2024
Падзеі
Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Уладзімір Рабаволаў у інтэрв'ю анлайн-сэрвісу гатовых прававых рашэнняў Ilex расказаў пра стан і перспектывы нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці.
У ходзе інтэрв'ю У. Рабаволаў акцэнтаваў увагу на нядаўняй IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», у працы якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Таджыкістан, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія і іншых краін.
У кантэксце абмеркавання секцыі канферэнцыі, прысвечанай пытанням штучнага інтэлекту (ШІ), Уладзімір Рабаволаў адзначыў, што на дадзены момант у нацыянальным заканадаўстве адсутнічаюць спецыяльныя палажэнні, якія тычацца аб'ектаў, створаных з дапамогай ШІ: «У рамках стратэгіі да 2030 года запланавана работа па выпрацоўцы навукова абгрунтаваных падыходаў да прававога рэгулявання ў гэтай галіне».
Генеральны дырэктар НЦІУ таксама падняў пытанні, якія тычацца прававога статусу вынаходстваў, створаных ШІ: «У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам толькі фізічная асоба можа быць прызнана аўтарам патэнтаванага вынаходства. У сувязі з гэтым неабходныя далейшыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне аховы правоў, звязаных з вынікамі, створанымі ШІ».
Акрамя таго, У. Рабаволаў пракаментаваў сітуацыю з абмежаваннямі для расейскіх заяўнікаў у Еўрасаюзе (ЕС), дадаўшы, што беларускія грамадзяне і юрыдычныя асобы захоўваюць магчымасць на атрыманне прававой аховы для сваіх аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў краінах ЕС.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ