06.11.2024

У пятым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул «Адукацыйныя тэхналогіі будучыні: штучны інтэлект і абарона інтэлектуальнай уласнасці ў электронным навучанні».

Аўтары:

Дзмітрый Гулякевіч, кандыдат юрыдычных навук, загадчык кафедры эканомікі, кіравання і права Міжнароднага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва;

Дзіяна Урганава, старшы выкладчык кафедры прававых і гуманітарных дысцыплін Інстытута бізнесу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.


У артыкуле даследуецца роля штучнага інтэлекту (ШІ) ў развіцці адукацыйных тэхналогій і абарона інтэлектуальнай уласнасці ў электронным навучанні. З з'яўленнем новых тэхналогій адкрываюцца магчымасці для выкарыстання ШІ ў адукацыі, такія як персаналізаваныя навучальныя платформы і аўтаматызаванае ацэньванне. Аднак гэта таксама выклікае праблемы, звязаныя з аўтарскімі правамі, прыватнасцю даных і выкарыстаннем навучальных матэрыялаў. Прапануюцца стратэгіі для эфектыўнага кіравання інтэлектуальнай уласнасцю ў электронным навучанні з выкарыстаннем ШІ.

Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by. Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Ніна Дубовік
Вверх