У Мінску праходзіць XIII Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2025»

6 октября 2025

Падзеі

З 6 па 7 кастрычніка 2025 г. у Мінску праходзіць XIII Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2025», прысвечаны пытанням процідзеяння незаконнаму абароту прамысловай прадукцыі, у тым ліку абароны правоў у сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Арганізатары – Еўразійская эканамічная камісія, Міжнародная асацыяцыя «Антыкантрафакт», Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ), Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).

У рамках пленарнага пасяджэння адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання нагрудным знакам «За заслугі ў барацьбе з кантрафактам», якім былі адзначаны Старшыня ДКНТ Сяргей Шлычкоў, генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман.

У цэнтры ўвагі дыскусійных сесій – новыя трэнды ў правапрымяняльнай практыцы адміністрацыйных і праваахоўных органаў па барацьбе з незаконным выкарыстаннем аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці на глабальным узроўні і ў дзяржавах – членах ЕАЭС, маркіроўка тавараў у рамках ЕАЭС, Big Data: лепшыя рашэнні і практыка выкарыстання, заканадаўчыя ініцыятывы і механізмы папярэджання незаконнага абароту прадукцыі ў сетцы Інтэрнэт, тэхналогіі і інавацыі ў барацьбе з кантрафактам, перспектывы выкарыстання тэхналогіі штучнага інтэлекту, практыка барацьбы з пірацтвам і інш.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Алена Васіленка