6 чэрвеня 2024 г. у рамках VII Беларускага ІКТ саміту 30-га Міжнароднага ІКТ форуму «ТИБО 2024» адбыўся круглы стол «Інтэлектуальная ўласнасць і інфармацыйныя тэхналогіі».
Арганізатарамі выступілі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ), Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), закрытае акцыянернае таварыства «Тэхніка і камунікацыі».
На адкрыцці круглага стала да удзельнікаў з прывітальнымі словамі звярнуліся Старшыня ДКНТ Сяргей Шлычкоў, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Богуш, генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў.
У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні прававога рэгулявання стварэння і выкарыстання праграмнага забеспячэння і відэагульняў, адкрытых ліцэнзій і свабоднага праграмнага забеспячэння, прававой прыроды віртуальнай маёмасці ў кантэксце інтэлектуальнай уласнасці, тэхналогій абароны ад кіберсвотынгу і кантрафактнай прадукцыі, а таксама дзяржаўнай падтрымкі малых і сярэдніх прадпрыемстваў.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).