А. Курман: «Наша мэта – стварыць усе неабходныя механізмы для эфектыўнага трансферу тэхналогій з дапамогай інструментаў ІУ»

9 декабря 2025

Падзеі

4-5 снежня 2025 г. праходзіць Беларускі юрыдычны форум «Права ў сучасным свеце». Арганізатарам выступілі грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных Рэспублікі Беларусь, ТАА «ЮрСпектр».

5 снежня 2025 г. у рамках секцыі «Канкурэнтная палітыка і палітыка ў сферы інтэлектуальнай уласнасці: праблемы правапрымянення» з дакладам выступіў генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Аляксей Курман, які распавёў аб сучасным стане, зменах і перспектывах развіцця нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці, узаемадзеянні з міжнароднымі партнёрамі, а таксама аб рабоце па рэгуляванні новых тэхналогій, такіх як штучны інтэлект.

«Заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці штодзённа актыўна развіваецца. 26 лістапада 2025 г. Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях зацверджаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгіі Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 года на 2026-2027 гг., які ўключае 34 мерапрыемствы па 6 напрамках», – адзначыў А. Курман.

Таксама ў 2025 г. ведамствам падрыхтаваны і зацверджаны Метадычныя рэкамендацыі па забеспячэнні прававой аховы сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау). Дакумент распрацаваны для дапамогі юрыдычным і фізічным асобам, якія працуюць з сакрэтамі вытворчасці, створанымі за кошт дзяржаўнага фінансавання.

«НЦІУ актыўна ўдзельнічае ў распрацоўцы і ўдасканаленні заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласасці, што дазваляе забяспечваць эфектыўнае прававое рэгуляванне, надзейную ахову новых распрацовак і стварэнне спрыяльных умоў для прыцягнення інвестыцый. Ведамства актыўна ўдзельнічае ў міжнародным супрацоўніцтвы, узаемадзейнічаючы з САІУ, ЕАЭС і замежнымі патэнтнымі ведамствамі. Наша мэта – стварыць усе неабходныя механізмы для эфектыўнага трансферу тэхналогій з дапамогай інструментаў інтэлектуальнай уласнасці», – падагульніў А. Курман.

У працы секцыі таксама прыняла ўдзел начальнік упраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці, к. ю. н., дацэнт Дзiяна Іванова, якая распавяла пра абарону правоў праваўладальніка, парушаных пры ажыццяўленні электроннага гандлю.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Злата Лукашевіч