У НЦІУ разгледзелі вынікі ўкаранення навукова-даследчых работ
5 июля 2024
Падзеі
4 ліпеня 2024 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбылося пасяджэнне навукова-тэхнічнага савета, у рамках якога былі разгледжаны вынікі ўкаранення наступных навукова-даследчых работ:
-
«Распрацоўка адукацыйных праграм навучальных курсаў дадатковай адукацыі дарослых у сферы інтэлектуальнай уласнасці для дыстанцыйнага навучання» (у частцы пытанняў прававой аховы таварных знакаў)»;
-
«Даследаванне гісторыка-прававых аспектаў развіцця патэнтнага ведамства Рэспублікі Беларусь».

Акрамя таго, зацверджаны план укаранення ў 2024-2025 гг. вынікаў навукова-даследчых работ, раней выкананых НЦІУ, а таксама разгледжана справаздача аб дзейнасці Савета маладых навукоўцаў за 2023 г.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Алена Васіленка