05.06.2024

4 чэрвеня 2024 г. супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) наведалі Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, дзе азнаёміліся з асноўнымі фактамі сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства арганізавана першаснай прафсаюзнай арганізацыяй НЦІУ пры падтрымцы кіраўніцтва ведамства.

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці – адзін з самых маладых і тэхналагічных музеяў у Беларусі. Ён уваходзіць у структуру Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца важным інфармацыйным, прэзентатыўным і камунікацыйным цэнтрам. Экспазіцыя музея прысвечана палітычнаму, эканамічнаму, навуковаму, культурнаму і спартыўнаму жыццю краіны. У якасці цэнтральнай ідэі канцэпцыі адзначана прызнанне нацыянальнай ідэнтычнасці беларускага народа і суверэнітэту беларускай дзяржавы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Наталля Багдановіч
Вверх