Навукова-практычны семінар НЦІУ «Прававая ахова і камерцыялізацыя вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці»

5 марта 2025

Падзеі

19 сакавіка 2025 г. у Мінску адбудзецца навукова-практычны семінар «Прававая ахова і камерцыялізацыя вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці», арганізаваны Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ). Мерапрыемства пройдзе ў рамках працы міжнародных спецыялізаваных выстаў «Аўтаматызацыя. Электроніка» і «Электратэх. Святло» (18-20 сакавіка 2025 г.).        

Вядучыя эксперты НЦІУ прадставяць свае веды і вопыт па наступных пытаннях:

  • ацэнка мэтазгоднасці і выбар аптымальных формаў прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці;
  • патэнтна-інфармацыйны пошук, яго віды і мэты;
  • спосабы камерцыялізацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці;
  • актуальныя пытанні прававой аховы праграмнага забеспячэння як аб'екта аўтарскага і патэнтнага права.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў семінары можна па спасылцы.

Даведка:
Удзельнікі міжнародных спецыялізаваных выстаў «Аўтаматызацыя. Электроніка» і «Электратэх. Святло» прадставяць апошнія распрацоўкі ў галіне аўтаматызацыі вытворчасці, жылой і камерцыйнай нерухомасці, ІТ-рашэнняў для бізнесу, энергетычнай галіны і інш.

Дзелавая праграма ўключае бясплатныя семінары і канферэнцыі, арыентаваныя на спецыялістаў галіны. Сёлета выставы збяруць больш за 50 арганізацый і прадпрыемстваў з Беларусі, Расіі і Кітая.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра іншыя мерапрыемствы выстаў і зарэгістравацца для ўдзелу ў іх можна тут.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: НЦІУ