05.03.2026

5 сакавіка 2026 г. адбылася Міжнародная канферэнцыя па абароне нацыянальных брэндаў: ад рэгістрацыі таварных знакаў, процідзеяння нядобрасумленнасці да кібербяспекі. Арганізатарам выступіла Беларуская гандлёва-прамысловая палата пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).

Ад НЦІУ у мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральны дырэктар Аляксей Курман, начальнік упраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Дзіяна Іванова, начальнік аддзела дасудовага ўрэгулявання Юлія Урбановіч.

Гаворачы аб абароне нацыянальных брэндаў і правоў інтэлектуальнай уласнасці на нацыянальным і міжнародным узроўнях, генеральны дырэктар НЦІУ адзначыў, што ў 2025 г. нацыянальнымі заяўнікамі было пададзена 262 заяўкі на выдачу патэнта Рэспублікі Беларусь на вынаходствы, што складае 102,3 % да ўзроўню 2024 г. Найбольшую актыўнасць за апошнія 5 гадоў пры падачы заявак на вынаходствы беларускія суб'екты гаспадарання праяўлялі ў такіх галінах, як задавальненне жыццёвых патрэбаў чалавека; розныя тэхналагічныя працэсы; хімія; тэкстыль; будаўніцтва; фізіка; электрычнасць.

«На выдачу пасведчання Рэспублікі Беларусь на таварны знак нацыянальнымі заяўнікамі была пададзена 2191 заяўка, што складае 106,9 % да ўзроўню 2024 г. Названы рост сведчыць у тым ліку аб зацікаўленасці беларускіх суб'ектаў гаспадарання ў ахове сваіх распрацовак і вядзенні бізнесу на тэрыторыі нашай краіны», – расказаў Аляксей Курман.

Акрамя таго, Рэспубліка Беларусь займае лідзіруючую пазіцыю (2-3 месца) па падачы заявак на выдачу еўразійскіх патэнтаў сярод постсавецкіх краін: «Шматгадовы вопыт даказвае, што сістэмная праца з інтэлектуальнай уласнасцю спрыяе захаванню рэпутацыі і ўмацаванню даверу партнёраў і спажыўцоў за мяжой», – падкрэсліў у сваім выступленні генеральны дырэктар НЦІУ.

Дзелавая праграма канферэнцыі таксама ўключала абмеркаванне пытанняў юрыдычных тонкасцяў фарміравання партфеля інтэлектуальнай уласнасці, механізмаў процідзеяння нядобрасумленнай канкурэнцыі, стратэгій судовай і пазасудовай абароны правоў. Асаблівая ўвага была ўдзелена кібербяспецы і абароне брэндаў у лічбавым асяроддзі.

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Злата Лукашэвіч

Вверх