Сёння спаўняецца 33 гады з моманту прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 1993 г. № 2181-XII «Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання» – найстарэйшага беларускага заканадаўчага акта ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Закон стаў асновай для прававога рэгулявання адносін, якія ўзнікаюць у сувязі з рэгістрацыяй, прававой аховай і выкарыстаннем таварных знакаў і знакаў абслугоўвання.
З 1 студзеня 1993 г. па 31 снежня 2025 г. у Дзяржаўным рэестры таварных знакаў і знакаў абслугоўвання было зарэгістравана 82 945 таварных знакаў. Першым з іх, зарэгістраваным 29 сакавіка 1993 г. пад № 1, стаў таварны знак арэнднага прадпрыемства «Гомельскі падшыпнікавы завод».
Па стане на 31 снежня 2025 г. на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнічае 42 968 пасведчанняў Рэспублікі Беларусь на таварныя знакі (102 % да 2024 г.), з іх на імя нацыянальных уладальнікаў – 22 556, на імя замежных уладальнікаў – 20 412.
Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Злата Лукашэвіч