НЦІУ і Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве

4 сентября 2024

Падзеі

4 верасня 2024 г. генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў і дырэктар установы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» Сяргей Сачко падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве.

Дакумент з'яўляецца асновай для рэалізацыі шэрагу ініцыятыў, накіраваных на падтрымку і развіццё навуковых і адукацыйных даследаванняў сярод школьнікаў і моладзі. Мемарандум уключае ў сябе сумесныя мерапрыемствы па арганізацыі навуковых канферэнцый і семінараў, якія дазволяць юным даследчыкам абменьвацца інфармацыяй і адкрыццямі.

Абодва бакі выказалі ўпэўненасць, што дадзенае супрацоўніцтва стане каталізатарам для новых ідэй і праектаў, якія спрыяюць інтэлектуальнаму і навуковаму развіццю падрастаючага пакалення.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Алена Васіленка