З 3 па 4 снежня 2024 г. у Астане праходзіць рэгіянальны семінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) па развіцці глабальнай сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) у Цэнтральнай Азіі.
Арганізатары – САІУ, Нацыянальны інстытут інтэлектуальнай уласнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Казахстан (Qazpatent) пры падтрымцы Японскага патэнтнага ведамства (JPO).
Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у рабоце семінара прымаюць удзел генеральны дырэктар Уладзімір Рабаволаў і начальнік упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Дзмітрый Андрыеўскі.

У рамках семінара «Стварэнне ўстойлівай сеткі ЦПТІ» Д. Андрыеўскі прадставіў дэталі, якія тычацца падтрымкі інавацый і развіцця сеткі ЦПТІ ў Рэспубліцы Беларусь, акцэнтаваўшы ўвагу на шматлікіх перавагах для гаспадарчых суб'ектаў, якія прымаюць удзел у стварэнні пунктаў ЦПТІ.
Даведка:
У Рэспубліцы Беларусь праект па стварэнні сеткі ЦПТІ рэалізуецца НЦІУ ў адпаведнасці з пагадненнем паміж НЦІУ і САІУ ад 10 кастрычніка 2016 г.
У цяперашні час у Беларусі дзейнічае 32 пункты ЦПТІ: першы ўзровень – на базе НЦІУ, другі ўзровень – у бібліятэках, установах вышэйшай адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (22 ЦПТІ), трэці ўзровень – на базе арганізацый і прадпрыемстваў (9 пунктаў ЦПТІ).
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).