03.10.2024

Па папярэдніх выніках конкурсу ў сферы вынаходніцтва «Лепшы патэнт Беларусі» вызначаны 15 фіналістаў, адным з якіх стала адкрытае акцыянернае таварыства «Амкадор» - кіруючая кампанія холдынгу». Сёння гэта паспяховая міжнародная шматпрофільная кампанія. У складзе холдынгу 30 юрыдычных асоб, 22 заводы, якія выпускаюць 23 700 найменняў таварнай прадукцыі.

На конкурс прадстаўлена распрацаваная ААТ «Амкадор» «Каробка перадач транспартнага сродку», якая ахоўваецца патэнтам на вынаходства Рэспублікі Беларусь № 23086.

Прадстаўленае тэхнічнае рашэнне паляпшае цягава-дынамічныя характарыстыкі машыны пры працы ў цяжкіх умовах эксплуатацыі за кошт павелічэння дыяпазону перадач пры захаванні зыходных габарытных параметраў каробкі перадач. Гэта, у сваю чаргу, дазваляе машыне працаваць з поўнай аддачай, вызваляючы аператара ад ручнога пераключэння перадач, тым самым дазваляючы перамясціць вектар яго ўвагі на кіраванне працоўнымі функцыямі машыны, якія патрабуюць падвышанай канцэнтрацыі. Акрамя гэтага, дзякуючы ўжыванню дадзенай скрынкі перадач прыкладна на 7-10 % зніжаецца расход паліва.

Скрынка перадач па патэнце на вынаходства Рэспублікі Беларусь № 23086 ужываецца ў канструкцыі гідрамеханічных перадач новага пакалення ГМП серыі 120, якія ўсталёўваюцца на серыйна выпускаемых аўтагрэйдарах AMKODOR G160 і AMKODOR G161.

Нагадаем, што вызначэнне пераможцы конкурсу і ўзнагароджанне адбудзецца ў рамках IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», якая пройдзе 22-23 кастрычніка 2024 г.

Жадаем поспеху фіналісту конкурсу «Лепшы патэнт Беларусі»!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Ніна Дубовік
Вверх