Адбылося чарговае пасяджэнне Рэкамендацыйна-кансультатыўнага савета пры НЦІУ

3 октября 2024

Падзеі

2 кастрычніка 2024 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) пад старшынствам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, дацэнта кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ірыны Дарафеевай адбылося чарговае пасяджэнне Рэкамендацыйна-кансультатыўнага савета (РКС) пры НЦІУ.

У пасяджэнні прынялі ўдзел заслужаныя і народныя артысты Рэспублікі Беларусь, кампазітары, паэты, прадзюсары, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і інш.

Галоўнай тэмай пасяджэння стала падвядзенне вынікаў дзейнасці НЦІУ як арганізацыі па калектыўным кіраванні за першае паўгоддзе 2024 г.

Падчас пасяджэння Канстанцін Галімаў, начальнік упраўлення аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ, адзначыў, што «першае паўгоддзе 2024 г. для НЦІУ выдалася дзейсным. У прыватнасці, быў забяспечаны збор аўтарскай узнагароды на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у суме 5 770 421,26 бел. руб., што перавысіла аналагічны паказчык 2022 г. на 73,5%, і на 39% - паказчык 2023 г.». Таксама ў першым паўгоддзі 2024 г. назіраўся ўстойлівы рост збору ўзнагароджання па найбольш значных сектарах у параўнанні з 2022 і 2023 гг.».

Таксама на пасяджэнні РКС былі адобраны змяненні ў лакальныя прававыя акты НЦІУ, якія прадугледжваюць карэкціроўку правілаў размеркавання ўзнагароды, у тым ліку ўвядзенне для гэтых мэт сектара IR-давядзенне.

Акрамя таго, члены РКС абмеркавалі шэраг прапаноў па далейшым удасканаленні работы НЦІУ як арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі.

Нагадаем, што азнаёміцца з актуальнай інфармацыяй аб ажыццяўленні НЦІУ дзейнасці па калектыўным кіраванні можна на сайце НЦІУ па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Алена Васіленка