03.09.2024

3 верасня 2024 г. Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) запусціла пілотны праект «Клінікі па кіраванні інтэлектуальнай уласнасцю для малых і сярэдніх прадпрыемстваў, узначаленых жанчынамі» у Беларусі, Казахстане, Кыргызстане і Узбекістане. Праект накіраваны на інфармаванне і падтрымку гэтых прадпрыемстваў.

Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў у рамках адкрыцця мерапрыемства выступіў з прывітальным словам, у якім адзначыў, што ў гэтым пілотным праекце Беларусь прадстаўляюць паспяховыя кіраўнікі буйных кампаній з розных галін, уключаючы інфармацыйныя тэхналогіі, маркетынг, брэндынг і харчовую прамысловасць.

Роля жанчын у беларускім грамадстве пацвярджаецца высокімі пазіцыямі Беларусі ў тэматычных міжнародных рэйтынгах. Так, па версіі Сусветнага эканамічнага форуму, у рэйтынгу індэкса гендэрнага разрыву Беларусь займае 36 месца сярод 146 краін, а па крытэрыю «Эканамічны ўдзел і магчымасці» – 4. У глабальным інавацыйным індэксе Беларусь займае 30 месца па паказчыку «Працаўладкаваныя жанчыны з вышэйшай адукацыяй».

«Перакананы, што прапанаваны САІУ фармат рэалізацыі праекта дасць магчымасць не толькі пашырыць магчымасці малых і сярэдніх прадпрыемстваў на нацыянальным узроўні, але і наладзіць кантакты з замежнымі калегамі. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, у сваю чаргу, гатовы аказваць усялякае садзейнічанне ў прасоўванні падобных ініцыятыў у мэтах умацавання супрацоўніцтва ў рэгіёне», – падкрэсліў У. Рабаволаў.   

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Ніна Дубовік
Вверх