Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Расійскай Федэрацыяй аб супрацоўніцтве ў галіне інтэлектуальнай уласнасці. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў № 394 ад 29 мая 2024 г.
У дакуменце гаворыцца аб тым, што адобраны ўрадам праект паслужыць асновай для перагавораў аб супрацоўніцтве ў гэтай сферы. Перагаворы па праекту правядзе Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях. Пры неабходнасці ён таксама можа ўнесці ў яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару, а па дасягненні дамоўленасці падпіша пагадненне.
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.
Даведачна:
Праектам Пагаднення прадугледжана вызначэнне механізмаў і напрамкаў супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы прававой аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, абароны і кіравання правамі на іх, стварэнне ўмоў для развіцця такога супрацоўніцтва.
БЕЛТА
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: belta.by/