Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1 ад 3 студзеня 2025 г. «Аб аб'яўленні 2025 года Годам добраўпарадкавання».
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь павіншаваў беларусаў з новым, 2025 годам і даў старт пяцігодцы якасці. Дадзенае рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцці датычнасці да будучыні краіны.
«Наш шлях – пераемнасць. Змена пакаленняў завершыцца ў найбліжэйшыя гады. Па-беларуску мудра – з апорай на ўсё, што мы шануем і чым ганарымся. Наступная пяцігодка ў нашай краіне будзе пяцігодкай якасці. Кожны яе год мы прысвяцім аднаму важнейшаму кірунку. Пачнем з года добраўпарадкавання краіны. Мэтай добраўпарадкавання нашай Беларусі стане павышэнне якасці жыцця людзей», – заявіў беларускі лідар.
У рамках пазначанага Года добраўпарадкавання краіны плануецца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне санітарнага стану населеных пунктаў, добраўпарадкаванне грамадскіх прастор і стварэнне камфортнага гарадскога асяроддзя. Асаблівая ўвага будзе нададзена ініцыятывам па азеляненні, рэканструкцыі паркаў і сквераў, а таксама мадэрнізацыі інфраструктуры.
Па матэрыялах Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).