НЦІУ падводзіць вынікі за 2024 г.
3 января 2025
Падзеі
2024 г. стаў выніковым і знакавым для Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ). У гэтым годзе НЦІУ актыўна рэалізоўваў праекты па цыфравізацыі прадастаўляемых паслуг, арганізоўваў шэраг навукова-практычных мерапрыемстваў і конкурсаў (як для вопытных вынаходнікаў, так і для падрастаючага пакалення), накіраваных на павышэнне дасведчанасці аб сістэме інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) і паляпшэнню яе даступнасці для грамадзян і бізнесу і інш.
Згодна з зацверджаным планам мерапрыемстваў на 2024-2025 гг. па рэалізацыі Стратэгіі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці да 2030 г. ведамствам праведзена актыўная работа па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства ў сферы ІУ:
- 19 лістапада 2024 г. уступілі ў сілу змены ў Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 1998 г. (ГК), у адпаведнасці з якімі раздзел V «Інтэлектуальная ўласнасць» ГК выкладзены ў новай рэдакцыі;
- 2 снежня 2024 г. падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абмежаванні выключных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці» № 42-З (падоўжаны тэрмін дзеяння артыкулаў 1, 3 і 4).
У 2024 г. НЦІУ працягвае актыўна развівацца, ажыццяўляючы важныя крокі ў галіне цыфравізацыі прадстаўляемых паслуг, кіравання маёмаснымі правамі і інш.:
- у 2024 г. НЦІУ перайшоў да бесперапыннага апублікавання патэнтнай дакументацыі;
- НЦІУ далучыўся да праекта ЕАПВ па вядзенні Еўразійскага фармрэестра;
- заяўнікам прадастаўлена магчымасць накіроўваць у НЦІУ ў якасці дадатковых матэрыялаў да заявак на выдачу патэнтаў Рэспублікі Беларусь на вынаходства, карысную мадэль або прамысловы ўзор графічныя матэрыялы або выявы ў фармаце 3D-мадэлі;
- на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступныя 34 адміністрацыйныя працэдуры, а ў 2025 г. колькасць паслуг, даступных анлайн плануецца павялічыць да 47;
- адным з вынікаў працы НЦІУ ў сферы цыфравізацыі стала узнагароджанне дыпломам ХХІ конкурсу «Інтэрнэт-прэмія «ТИБО» у намінацыі «Выбар журы»;
- НЦІУ запусціў свае акаунты ў сацыяльных сетках TikTok і ВКонтакте.
У 2024 г. таксама прайшлі значныя нацыянальныя і міжнародныя падзеі, у рамках якіх НЦІУ ажыццяўляў дзейнасць у якасці ўдзельніка, арганізатара, аказваў кансультацыі па агульных пытаннях у сферы ІУ.
Для абмену вопытам і абмеркавання актуальных праблем у сферы ІУ НЦІУ былі арганізаваны розныя дыскусіі і навукова-практычныя мерапрыемствы:
- Міжнародны семінар «ІУ и МУР: інавацыі і творчасць на карысць агульнай будучыні», прысвечаны Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці;
- Летняя школа САІУ;
- круглы стол «Аўтарскае права і калектыўнае кіраванне правамі як інструмент падтрымкі творцаў і ўмовы развіцця нацыянальнай культуры»;
- круглы стол «Інтэлектуальная ўласнасць і інфармацыйныя тэхналогіі», які адбыўся ў рамках VII Беларускага ІКТ Саміту 30-га Міжнароднага ІКТ форуму «ТИБО-2024».
Кансультацыйны пункт НЦІУ функцыянаваў у рамках работы наступных выстаў:
- выстава да Дня беларускай навукі;
- 2 Міжнародная выстава індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь – 2024»;
- XXVII Беларускі энергетычны і экалагічны форум;
- XXX Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТИБО-2024»;
- выстава дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь».
Ключавой міжнароднай падзеяй у сферы ІУ стала 65 серыя пасяджэнняў Асамблей дзяржаў-членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці. Генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў у сваім выступленні падкрэсліў, што Рэспубліка Беларусь прыхільная развіццю інавацыйнага складальніка нацыянальнай эканомікі праз стварэнне ўмоў для творчасці і наватарства.
У 2024 г. упершыню праведзены конкурс «Лепшы патэнт Беларусі». На конкурс было пададзена 44 заяўкі, якія закранаюць розныя тэхнічныя рашэнні ў сферы медыцыны, камунальнай гаспадаркі, розных галінах прамысловасці.
Таксама НЦІУ правёў конкурс сярод моладзі на лепшую работу ў сферы ІУ у 2023-2024 нав. г. На конкурс было прадстаўлена 57 работ з 13 устаноў адукацыі Беларусі і Расіі, а таксама з 1 нацыянальнай навуковай установы.
Адбыўся III Міжнародны конкурс «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці», арганізаваны НЦІУ сумесна з партнёрамі для дзяцей 13-19 гадоў. У бягучым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 900 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі з Беларусі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана.
Важным навукова-практычным мерапрыемствам у сферы ІУ стала правядзенне 22-23 кастрычніка 2024 г. IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця». У працы канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 600 чалавек з больш за 35 арганізацый. З вынікамі канферэнцыі можна азнаёміцца на старонцы канферэнцыі.
Значнасць навуковай працы, якая праводзіцца НЦІУ ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, была пацверджана прадаўжэннем акрэдытацыі ў якасці навуковай арганізацыі.
Таксама ў рамках развіцця сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый у 2024 г.падпісаны пагадненні аб стварэнні пунктаў ЦПТІ, якія функцыянуюць на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і таварыства з абмежаванай адказнасцю «ІнКата».
НЦІУ працягнуў выконваць свае функцыі як патэнтны орган і арганізацыя па калектыўным кіраванні. Падрабязныя лічбавыя паказчыкі будуць прадстаўлены ў гадавой справаздачы, якая стане даступна ў бліжэйшы час.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ