02.07.2024

Дарагія сябры!

Ад імя калектыву і кіраўніцтва Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці сардэчна віншую з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

3 ліпеня – сімвал суверэнітэту краіны і адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, гэта свята гонару і нязгаснай славы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта вялікае свята дорага ўсім беларусам як дзень памяці тых, хто адстойваў незалежнасць сваёй Радзімы на палях бітваў.

Дзень незалежнасці аб'ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй стваральнай працай уносіць штодзённы ўклад у развіццё і росквіт роднай Беларусі.

У гэты светлы і радасны дзень жадаю моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту! Хай жыццё будзе напоўнена радасцю, энергіяй і новымі дасягненнямі!

З павагай,
генеральны дырэктар У.А. Рабаволаў

Больш навін – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Ніна Дубовік
Вверх