З Днём Незалежнасці!

2 июля 2025

Падзеі

Дарагія сябры!

Ад імя калектыву і кіраўніцтва Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці сардэчна віншую з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі)!

3 ліпеня ўвасабляе суверэнітэт краіны і адзінства нашага народа, сімвалізуе мір, стабільнасць, мужнасць і гераізм. Гэта дзень, калі мы шануем памяць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія адстаялі свабоду нашай Радзімы на палях бітваў.

Дзень Незалежнасці аб'ядноўвае ўсіх, хто любіць Беларусь, ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй стваральнай працай уносіць штодзённы ўклад у яе сучаснасць і будучыню.

У гэты светлы і радасны дзень жадаю моцнага здароўя, шчасця і працвітання! Няхай жыццё будзе напоўнена радасцю, энергіяй і новымі здзяйсненнямі!

 

         З павагай,

         генеральны дырэктар А.В. Курман

 

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).

 

Фота: Н. Капралава