02.07.2025

2 ліпеня 2025 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбыўся справаздачны прафсаюзны сход па выніках I паўгоддзя 2025 г.

У рамках правядзення сходу выступілі з дакладамі аб выкананні калектыўнага дагавора НЦІУ за справаздачны перыяд генеральны дырэктар Аляксей Курман і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Фёдар Рамашка.

Таксама былі абмеркаваны пытанні сацыяльных гарантый, новых форм стымулявання работнікаў, аздараўлення, выканання заканадаўства па ахове працы і інш.

Больш навін – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).

Фота: А. Васіленка

Вверх