НЦІУ правядзе спецыялізаваны семінар «Камерцыялізацыя вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці»
2 июня 2025
Падзеі
25 чэрвеня 2025 г. у Мінску на базе Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі адбудзецца спецыялізаваны семінар «Камерцыялізацыя вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці».
Арганізатары – Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі навукова-тэхналагічных паркаў, цэнтраў трансферу тэхналогій і цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый, іншыя зацікаўленыя.
У праграме семінара:
- ацэнка мэтазгоднасці і выбар аптымальнай формы прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці;
- патэнтны ландшафт як прасунутая форма патэнтнага аналізу;
- асноўныя спосабы камерцыялізацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці;
- асаблівасці распараджэння правамі на аб'екты права прамысловай уласнасці на ўнутраным і знешніх рынках;
- выкарыстанне рэсурсу «Біржа інтэлектуальнай уласнасці»;
- ацэнка і пастаноўка на бухгалтарскі ўлік аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
- стратэгія кіравання інтэлектуальнай уласнасцю на прадпрыемстве.
Фармат правядзення семінара вочны. Удзел у семінары бясплатны.
Па завяршэнні семінара слухачам будзе выдадзены сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.
Зарэгістравацца на семінар можна да 20 чэрвеня 2025 г. па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Алена Васіленка