02.05.2024

У другім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Надзеі Шакель (кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, старшы юрыст таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сцяпаноўскі, Папакуль і партнёры. Юрыдычныя паслугі») «Асаблівасці ўзаемадзеяння заказчыка і выканаўцы па дагавору на стварэнне складаных аб'ектаў аўтарскага права».


Аўтарам разгледжаны пытанні стварэння аб'ектаў аўтарскага права (асабліва комплексных, шматсастаўных, складаных, такіх як шматфункцыянальнае праграмнае забеспячэнне або вэб-сайты) па замове ў рамках рэалізацыі дагавора на выкананне работ (аказанне паслуг) у кантэксце змяненняў у Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь (2024 г.). Складанасць такіх дагавораў патрабуе ад бакоў павышанай увагі пры іх заключэнні. Таксама прааналізаваны новыя палажэнні грамадзянскага заканадаўства, на якія бакам спатрэбіцца звяртаць увагу пры рэалізацыі сваіх дамоўных адносін. Прапанаваны варыянты вырашэння некаторых праблем з улікам неабходнасці пошуку балансу інтарэсаў усіх бакоў, а таксама практычных аспектаў адпаведнай дзейнасці.

Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
  • на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка

Вверх