02.03.2026

18 сакавіка 2026 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці правядзе навукова-практычны семінар «Прававая ахова і камерцыялізацыя вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці».

У праграме семінара:

  • пытанні ацэнкі мэтазгоднасці і выбару аптымальнай формы прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці (ВІД);
  • асаблівасці патэнтна-інфармацыйнага пошуку;
  • асноўныя спосабы камерцыялізацыі ВІД;
  • ключавыя аспекты прававой аховы праграмнага забеспячэння як аб'екта аўтарскага права.

У якасці спікераў выступяць вядучыя эксперты ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Зарэгістравацца на семінар можна па спасылцы.

Даведка:
Семінар пройдзе ў рамках 29-й выставы «Аўтаматызацыя. Электроніка. Электратэх. Святло – 2026» (17-19 сакавіка 2026 г.) – адзінай у Беларусі спецыялізаванай выставы айчынных і сусветных вытворцаў, пастаўшчыкоў сродкаў аўтаматызацыі і электронных кампанентаў, тэхналагічнага абсталявання і матэрыялаў для электроннай і электратэхнічнай прамысловасці. Азнаёміцца з дэталямі маючай адбыцца выставы можна па спасылцы.

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: НЦІУ

Вверх