Паважаныя ўдзельнікі III Міжнароднага конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці. 2024»!
Трэці этап конкурсу адбудзецца 23 лістапада 2024 г. у 11:00 па мінскім часе.
Лекцыі і іншыя карысныя матэрыялы даступныя на старонцы конкурсу.
Даведка:
У конкурсе могуць прыняць удзел асобы, узрост якіх на 28 верасня 2024 г. складае ад 13 да 19 гадоў. Для ўдзелу ў 1-3 этапах конкурсу неабходна праслухаць лекцыі на YouTube-канале або VK-відэа НЦІУ і выканаць заданні. 4 этап прадугледжвае падрыхтоўку ўдзельнікамі індывідуальных праектаў па тэме, якую вызначыць аргкамітэт.
Пераможцы будуць вызначаны па выніках кожнага этапу індывідуальнага заліку, а таксама па выніках усяго конкурсу. Таксама на аснове вынікаў удзельнікаў будуць вызначаны пераможцы ў намінацыях «Лепшы настаўнік» і «Лепшая школа».
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца пасля завяршэння ўсіх этапаў конкурсу. Пераможцам конкурсу будуць уручаны дыпломы і спецыяльныя прызы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).