01.11.2024

31 кастрычніка 2024 г. у Мінску адбыўся Рэспубліканскі форум маладых навукоўцаў «Інстытут прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь: традыцыі, сучасны стан, перспектывы развіцця». Арганізатарам выступіла Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У працы форуму прынялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Уладзімір Рабаволаў і прадстаўнікі Савета маладых навукоўцаў (СМУ) НЦІУ.

У. Рабаволаў выступіў з дакладам, у якім закрануў пытанні камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і падкрэсліў неабходнасць выразнага рэгулявання пытанняў, звязаных са стварэннем, выкарыстаннем і ўлікам аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Таксама падчас працы форуму прадстаўнікі СМУ НЦІУ, спецыялісты аддзела садзейнічання камерцыялізацыі упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Паліна Кацуба і Вольга Рудзькова распавялі аб розных формах камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, у прыватнасці аб ліцэнзаванні і заключэнні дагавора франчайзінгу.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Акадэмія кіравання
Вверх