Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) завяршыў прыём заявак для ўдзелу ў штогадовым конкурсе сярод моладзі на лепшую працу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці 2023-2024 навучальнага года (конкурс).
Конкурс праводзіцца ў мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да пытанняў інтэлектуальнай уласнасці, папулярызацыі навукі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці сярод моладзі, садзейнічання фарміраванню навуковага і кадравага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь для забеспячэння эфектыўнага кіравання інтэлектуальнай уласнасцю.
НЦІУ штогод фіксуе рост колькасці конкурсных работ па ўсіх намінацыях.
У бягучым годзе на конкурс паступіла 57 работ з 13 вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Расіі, а таксама з 1 нацыянальнай навуковай установы. Тэрытарыяльна канкурсанты прадстаўляюць г. Мінск, Брэсцкую, Віцебскую, Гродзенскую і Магілёўскую вобласці.
Конкурсныя работы будуць ацэньвацца ў намінацыях: «Лепшая магістарская дысертацыя ў сферы інтэлектуальнай уласнасці», «Лепшая дыпломная работа ў сферы інтэлектуальнай уласнасці», «Лепшая курсавая работа ў сферы інтэлектуальнай уласнасці», «Лепшы артыкул у сферы інтэлектуальнай уласнасці» і «Лепшае эсэ ў сферы інтэлектуальнай уласнасці».
Найбольш папулярнымі тэмамі, раскрытымі студэнцкай моладдзю ў конкурсных работах у гэтым годзе, сталі пытанні штучнага інтэлекту, абароны правоў у сетцы Інтэрнэт, а таксама эканамічныя і іншыя аспекты інтэлектуальнай уласнасці.
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу запланавана 22 кастрычніка 2023 г. у рамках пленарнага пасяджэння IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця».
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).