01.01.2026

Кіраўнік дзяржавы падпісаў Указ № 1, згодна з якім 2026 год аб'яўлены Годам беларускай жанчыны:

«Мы ўшаноўваем нашых маці, жонак і дачок адзін дзень у годзе. Надышоў час аддаць належнае іх асаблівай ролі ў нашым жыцці і абвясціць 2026 год Годам беларускай жанчыны. Нічога больш дасканалага, чым яна, прыродай не створана! Будзем берагчы нашу жанчыну і сваю зямлю, абараняць сваю будучыню, сям'ю, родных, блізкіх і сяброў ад бед і нягод», – заявіў беларускі лідар.

Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства. Рэалізацыя ініцыятывы прадугледжвае правядзенне комплексу мерапрыемстваў на рэспубліканскім і рэгіянальным узроўнях.

Па матэрыялах Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: brsm.by/

Вверх