ГІСТОРЫЯ РАЗВІЦЦЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ЦЭНТРА ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦІ

Неабходнай умовай распачатага ў 1991 г. дзяржаўнага будаўніцтва суверэннай Беларусі з'яўлялася стварэнне нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці, уключаючы фарміраванне адпаведнага заканадаўства і інфраструктуры, звязанай са стварэннем, аховай, выкарыстаннем і абаронай аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці. 

У перыяд свайго станаўлення і развіцця дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» не раз змяняла ведамасную падпарадкаванасць, а таксама статус: ад камітэта пры ўрадзе Рэспублікі Беларусь да самастойнага ведамства з правамі юрыдычнай асобы.


1991

27 снежня 1991 г. паўнамоцныя прадстаўнікі Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Малдова, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан і Украіны падпісалі Пагадненне аб міждзяржаўным навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і часовае пагадненне па ахове прамысловай уласнасці.

Часовае пагадненне аб ахове прамысловай уласнасці грунтавалася на прынцыпах міжнароднага права і дазваляла на перспектыву забяспечыць ахову прамысловай уласнасці і патэнтную працу на тэрыторыі былога СССР у пераходны перыяд.

1992

9 красавіка 1992 г. прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 199 «Аб утварэнні Дзяржаўнага патэнтнага ведамства Рэспублікі Беларусь пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь».

З прыняццем названага пастановы пакладзены пачатак гісторыі нацыянальнага патэнтнага ведамства.

У лістападзе 1992 г. паступілі першыя заяўкі на аб'екты права прамысловай уласнасці.

1993

9 лютага 1993 г. Дзяржаўным патэнтным ведамствам Рэспублікі Беларусь пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь былі зарэгістраваныя першыя патэнтныя павераныя Рэспублікі Беларусь.

Нумар рэгістрацыі

Фамілія, Імя, Імя па бацьку патэнтнага паверанага

1 Мінееў Барыс Мікалаевіч
2 Любко Анатоль Мікалаевіч
3 Кралавецкі Валянцін Іосіфавіч
4 Лысянкоў Аляксандр Уладзіміравіч
5 Бойка Валянціна Андрэеўна
6 Гарачка Марыям Шоламаўна
7 Кузняцова Вольга Іванаўна
8 Валенда Людміла Мікалаеўна
9 Балькова Людміла Аляксееўна
10 Шкадарэвіч Ларыса Віктараўна
11 Арцёмаў Валянцін Сцяпанавіч
12 Гальштэйн Кім Аронавіч
13 Рыхоўскі Валянцін Аляксандравіч
14 Астапчык Галіна Фёдараўна
15 Бяляева Алена Мікалаеўна

Нумар рэгістрацыі

Фамілія, Імя, Імя па бацьку патэнтнага паверанага

16 Скобкарава Людміла Пятроўна
17 Васільева Ніна Міхайлаўна
18 Панчанка Людміла Сяргееўна
19 Наганаў Аляксандр Валяр'янавіч
20 Свідэрскі Эдуард Антонавіч
21 Шакірына Святлана Георгіеўна
22 Доўгаль Уладзімір Іванавіч
23 Шамаль Ала Іванаўна
24 Вінаградаў Сяргей Генадзевіч
25 Малахава Тамара Іванаўна
26 Ракутава Дзіна Якаўлеўна
27 Цярэшчанка Маргарыта Іванаўна
28 Грамыка Святлана Уладзіміраўна
29 Сярэдкіна Ніна Канстанцінаўна

У лютым 1993 г. Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь былі прынятыя Законы Рэспублікі Беларусь «Аб патэнтах на вынаходствы», «Аб патэнтах на прамысловыя ўзоры», «Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання».

У красавіку 1993 г. Беларусь стала ўдзельніцай Парыжскай канвенцыі па ахове прамысловай уласнасці (1883 г.), Пагаднення аб патэнтнай кааперацыі (1970 г.) і Мадрыдскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі знакаў (1891 г.).


Калектыў Дзяржаўнага патэнтнага ведамства Рэспублікі Беларусь пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь

1994

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 1994 г. № 122 «Аб змяненні структуры цэнтральных органаў кіравання Рэспублікі Беларусь» Дзяржаўнае патэнтнае ведамства Рэспублікі Беларусь пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь рэарганізавана шляхам яго далучэння да Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь са стварэннем названым міністэрствам у сваёй структуры Дзяржаўнага патэнтнага ведамства з правамі юрыдычнай асобы (Белдзяржпатэнт).


Белдзяржпатэнтам 30 мая 1994 г. быў выдадзены першы патэнт Рэспублікі Беларусь на вынаходства «Прылада для ачысткі газу», патэнтаўладальнікам якога стаў Іван Дзесюкевіч (Аўтары Генадзь Фацееў, Аляксандр Заватко і Іван Дзесюкевіч).

 

30 мая 1994 г. выйшаў першы нумар афіцыйнага бюлетэня патэнтнага органа.

У ліпені 1994 г. адбыўся візіт генеральнага дырэктара Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці А. Богша, які паклаў пачатак кантактам на высокім узроўні з Рэспублікай Беларусь. Падчас візіту ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі 10 краін СНД была парафіравана Еўразійская патэнтная канвенцыя.


1995

     

У красавіку 1995 г.прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб патэнтах на гатункі раслін».

У адпаведнасці з пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3734-XII Рэспубліка Беларусь ратыфікавала Еўразійскую патэнтную канвенцыю і ўжо ў жніўні 1995 г. у Белдзяржпатэнт паступілі першыя заяўкі на выдачу Еўразійскага патэнта на вынаходства.

Загадам Старшыні Белдзяржпатэнта ад 17 лістапада 1995 г. № 45 створаны Апеляцыйны савет патэнтнай экспертызы і экспертызы па таварных знаках пры Белдзяржпатэнце. Названы орган быў створаны ў мэтах разгляду скаргаў на рашэнні патэнтнай экспертызы па заяўках на вынаходствы, прамысловыя ўзоры, гатункі раслін, экспертызы па таварных знаках, а таксама для разгляду пярэчанняў супраць выдачы патэнтаў і сведчанняў на аб'екты прамысловай уласнасці.

1996

У маі 1996 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах».

1997

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 1997 г. № 30 «Аб сістэме рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь» Дзяржаўнае патэнтнае ведамства Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Дзяржаўны патэнтны камітэт Рэспублікі Беларусь, які ўвайшоў у сістэму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных Ураду.

У ліпені 1997 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб патэнтах на вынаходствы і карысныя мадэлі».

1998

У снежні 1998 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прававой ахове тапалогій інтэгральных мікрасхем».

У снежні 1998 г. выйшаў у свет першы выпуск навукова-практычнага часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі». Прафесійныя меркаванні, розныя навуковыя і метадалагічныя падыходы па ключавых аспектах функцыянавання сістэмы, аховы і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю пачалі публікавацца на старонках дадзенага выдання.

   

1999

Загадам Дзяржаўнага патэнтнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 1999 г. № 35 дзяржаўнае прадпрыемства «Вучэбна-даследчы цэнтр прамысловай уласнасці» перайменавана ў Вучэбна-даследчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства інтэлектуальнай уласнасці «РУПІУ».

2000

У снежні 2000 г. падпісана праграма супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці.

У 2000 г. створана вэб-старонка belgospatent.org, якая стала першай інфармацыйнай інтэрнэт-пляцоўкай Нацыянальнага патэнтнага органа Беларусі.

2001

     

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 г. № 516 «Аб удасканаленні сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь» Дзяржаўны патэнтны камітэт Рэспублікі Беларусь ператвораны ў дзяржаўную ўстанову «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» ў структуры Камітэта па навуцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.


З 1 кастрычніка 2001 г. Нацыянальнаму цэнтру інтэлектуальнай уласнасці былі перададзеныя функцыі Камітэта па аўтарскіх і сумежных правах пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

2002 

   

Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 г. № 7 «Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы навукі» было ўстаноўлена, што дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» уваходзіць у структуру створанага дадзеным дэкрэтам Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і забяспечвае ахову правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

У ліпені 2002 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб геаграфічных указаннях», у адпаведнасці з якім у Рэспубліцы Беларусь была прадастаўлена прававая ахова яшчэ аднаму аб'екту прамысловай уласнасці – найменні месца паходжання тавару. 


Калектыў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці

2003

10-11 чэрвеня 2003 г. адбылася першая сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з Генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці К. Ідрысам.


2004

У лютым 2004 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 66 Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці быў падпарадкаваны Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.


Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2004 г. № 641 зацверджана Палажэнне аб Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці, у адпаведнасці з якім за названай арганізацыяй на заканадаўчым узроўні замацаваны функцыі патэнтнага органа.

23 лістапада 2004 г. падпісаны Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці і Нацыянальным цэнтрам па пытаннях падрыхтоўкі кадраў у сферы інтэлектуальнай уласнасці.

У адпаведнасці з загадам дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» ад 27 кастрычніка 2004 г. № 64 «Аб некаторых пытаннях вучэбна-даследчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства інтэлектуальнай уласнасці «РУПІУ» з 18 лістапада 2004 г. РУПІУперайменавана ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства  «Беларускае аўтарскае таварыства» (РУП «Беларускае аўтарскае таварыства»).

Пачаў працу афіцыйны сайт Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці: blrpatent.org.by, які стаў прататыпам сучаснага афіцыйнага сайта Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

У структуры нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці створаны Навучальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.

2005

Загадам генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ад 1 красавіка 2005 г. № 36 пры Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці створаны Аўтарскі савет у мэтах павышэння эфектыўнасці абароны правоў і законных інтарэсаў аўтараў і іншых уладальнікаў аўтарскага права і сумежных правоў.

2006

Загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2006 г. № 342 Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускае аўтарскае таварыства» далучана да Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Ва ўсіх абласных цэнтрах краіны адкрыты кансультацыйна-метадычныя пункты Вучэбнага цэнтра, створанага ў структуры нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Стартаваў штогадовы конкурс студэнцкіх работ у сферы інтэлектуальнай уласнасці, які арганізуецца Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці.

2007

31 студзеня 2007 г. адбылася другая сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з Генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці К. Ідрысам.


У знак прызнання ўкладу доктара К. Ідрыса ў развіццё інтэлектуальнай уласнасці яму быў уручаны дыплом Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) аб прысваенні звання «Ганаровы прафесар БДУ».

У адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2007 г. № 681-ПСРЗ за заслугі ў развіцці заканадаўства па забеспячэнні аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 2007 г. № 25 часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» ўнесены ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па пытаннях эканомікі і права інтэлектуальнай уласнасці.


Калектыў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці

2009

У кастрычніку 2009 г. Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь сайт Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ўключаны ў Дзяржаўны рэгістр інфармацыйнага рэсурсу ў мэтах прадастаўлення грамадзянам і юрыдычным асобам поўнай і дакладнай інфармацыі аб дзейнасці НЦІУ, а таксама іншай інфармацыі па пытаннях аховы і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю.


2011

З 2011 г. рэалізуецца праект «Біржа інтэлектуальнай уласнасці».

2012

Упершыню комплексны праграмны дакумент, які прадугледжвае далейшае развіццё нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці, быў замацаваны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 сакавіка 2012 г. № 205 «Аб зацвярджэнні стратэгіі Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці на 2012-2020 гады».

Загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2012 г. № 73 Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці атрымана дзяржаўная акрэдытацыя ў якасці арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў і выдадзена адпаведнае пасведчанне № 1.


У снежні 2012 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да сінгапурскай дамовы аб законах па таварных знаках».

2015

 

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2015 г. № 464 за значны ўклад у фарміраванне і ўдасканаленне нацыянальнай сістэмы інтэлектуальнай уласнасці, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы патэнтавання і калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў.


2016

У ліпені 2016 г.прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Дагавора аб патэнтным праве».

 

2017

 

Калектыў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці

2019

20 верасня 2019 г. загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь №269 заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці: эмблема, сцяг і нагрудны знак адрознення «За заслугі».

 


Эмблема

 

     


Флаг


Нагрудный знак 


Нагрудны знак адрознення «За заслугі» за № 1 уручаны ў кастрычніку 2019 г. генеральнаму дырэктару Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Ф. Гары.

 

4 чэрвеня 2019 г. адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі з Генеральным дырэктарам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці Ф. Гары.

Фота: belta.by

У рамках праведзенага візіту 5 чэрвеня 2019 г. падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці, у якім замацаваны асноўныя напрамкі супрацоўніцтва па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства, умацаванні кадравага патэнцыялу, павышэнню эфектыўнасці выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, развіццю сістэмы абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

У рамках 59-й серыі пасяджэнняў Асамблей дзяржаў-членаў САІУ (г. Жэнева) 1 кастрычніка 2019 г. адбылася сустрэча генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці У.А. Рабаволава і генеральнага дырэктара САІУ Ф. Гары, падчас якой падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж НЦІУ і САІУ па працэдуры альтэрнатыўнага вырашэння спрэчак у сферы інтэлектуальнай уласнасці. 

7 кастрычніка 2019 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі акрэдытаваны ў якасці навуковай арганізацыі.


2020

У маі 2020 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб далучэнні да Маракешскага дагавора аб палягчэнні доступу сляпых і асоб з парушэннямі зроку ці іншымі абмежаванымі здольнасцямі ўспрымаць друкаваную інфармацыю да апублікаваных твораў».

2021

У красавіку 2021 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Жэнеўскага акта Гаагскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў».


Фота: Twitter МЗС

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей перадае генеральнаму дырэктару САІУ Дарэну Тангу інструмент аб далучэнні да Гаагскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў.

2022

З 1 студзеня 2022 г. у НЦІУ запушчана новая паслуга па добраахвотнай рэгістрацыі аб'ектаў аўтарскага і сумежных правоў і дэпаніраванню такіх аб'ектаў.

Генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў уручае першае пасведчанне аб дэпаніраванню

19 красавіка 2022 г. НЦІУ ўпершыню прыняў заяўку на Еўразійскі прамысловы ўзор.

27-28 красавіка 2022 г. прайшоў форум «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі. НЦІУ-30 гадоў», прымеркаваны да Сусветнага дня інтэлектуальнай уласнасці і юбілею ведамства.


У 2022 г. зроблены важны крок у працэсе цыфравізацыі дзейнасці патэнтнага ведамства – укаранёна сістэма электроннай падачы заявак на аб'екты прамысловай уласнасці.

Таксама, у 2022 г. упершыню прайшоў арганізаваны НЦІУ конкурс сярод школьнікаў «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці».


Ключавым навукова-практычным мерапрыемствам стала правядзенне 20 кастрычніка 2022 г. II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця».



Калектыў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці

2023

13-14 чэрвеня 2023 г. у старадаўнім горадзе Нясвіжы на тэрыторыі палацава-замкавага комплексу прайшоў рэгіянальны семінар «Інтэлектуальная ўласнасць – ключавы фактар інтэграцыі на еўразійскай прасторы».


Ключавой міжнароднай падзеяй года ў сферы інтэлектуальнай уласнасці стала 64 серыя пасяджэнняў Асамблей дзяржаў-членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (6-14 ліпеня 2023 г., Жэнева, Швейцарыя).

8-19 кастрычніка 2023 г. прайшла III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця».


28 лістапада 2023 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшоў II З'езд цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый Рэспублікі Беларусь.


Галоўным мерапрыемствам года ў сферы папулярызацыі інтэлектуальнай уласнасці стаў праведзены НЦІУ сумесна з партнёрамі II Міжнародны конкурс «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці».

2024

3 чэрвеня 2024 г. у рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў Манголію падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні ў сферы інтэлектуальнай уласнасці паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і ведамствам інтэлектуальнай уласнасці Выканаўчага агенцтва урада Манголіі (IPOM).

  

У 2024 г. упершыню праведзены конкурс «Лепшы патэнт Беларусі». На конкурс было пададзена 44 заяўкі, якія закранаюць розныя тэхнічныя рашэнні ў сферы медыцыны, камунальнай гаспадаркі, розных галінах прамысловасці.

  

Важным навукова-практычным мерапрыемствам стала правядзенне 22-23 кастрычніка 2024 г. IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця». У працы канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 600 чалавек з больш за 35 арганізацый.

  

Адбыўся III Міжнародны конкурс «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці», арганізаваны НЦІУ сумесна з партнёрамі для хлопчыкаў і дзяўчынак 13-19 гадоў. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 900 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі з Беларусі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана.

 

Пацвярджэннем высокіх вынікаў працы НЦІУ ў сферы інтэрнэт-прасоўвання стала ўзнагароджанне дыпломам ХХІ конкурсу «Интернет-премия «ТИБО» ў намінацыі «Выбар журы». 6 чэрвеня 2024 г. у рамках VII Беларускага ІКТ саміту 30-га Міжнароднага ІКТ форуму «ТИБО 2024» круглы стол «Інтэлектуальная ўласнасць і інфармацыйныя тэхналогіі».

  

Значнасць навуковай працы, якая праводзіцца НЦІУ ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, была пацверджана прадаўжэннем акрэдытацыі ў якасці навуковай арганізацыі.

У 2024 г. НЦІУ працягнуў актыўна развівацца, ажыццяўляючы важныя крокі ў галіне цыфравізацыі якія прадстаўляюцца паслуг:


Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай шматбаковых міжнародных дагавораў у галіне інтэлектуальнай уласнасці, якія функцыянуюць пад эгідай Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці.

Наша краіна таксама стала ўдзельніцай шэрагу шматбаковых пагадненняў у сферы аховы інтэлектуальнай уласнасці, заключаных у рамках СНД і ЕАЭС.

Такім чынам, сёння можна з упэўненасцю канстатаваць, што за невялікі ў гістарычным плане перыяд Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці сфарміраваны неабходны падмурак для вырашэння ўзрастаючых па складанасці і маштабе задач у сферы інтэлектуальнай уласнасці для павышэння эканамічнага патэнцыялу Беларусі.

Вверх