Дзяржаўны рэестр аб'ектаў права прамысловай уласнасці
Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма «Дзяржаўны рэестр аб'ектаў права прамысловай уласнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці» (АІС Рэестр АППУ)
АІС Рэестр АППУ - анлайн-інструмент, які дазваляе ажыццяўляць пошук і атрымліваць інфармацыю аб вынаходствах, карысных мадэлях, прамысловых узорах, гатунках раслін, тапалогіях інтэгральных мікрасхем, таварных знаках і знаках абслугоўвання, а таксама геаграфічных указаннях з адпаведных дзяржаўных рэестраў Рэспублікі Беларусь.
Звесткі з АІС Рэестр АППУ фармуюцца ў выглядзе электроннага дакумента, падпісанага ЭЛП НЦІУ, які даступны для запампоўкі карыстальнікам.
Доступ да АІС Рэестр АППУ магчымы з дапамогай любога браўзэра, што забяспечвае прастату выкарыстання і аператыўнасць пры атрыманні неабходных дадзеных.
Таксама карыстальнікам даступная мабільная версія АІС рэестр АППУ.
Для выкарыстання сістэмы дастаткова ўвесці ў радку браўзэра адрас reestr.ncip.by і прайсці рэгістрацыю з выкарыстаннем электроннай пошты.
Рэгістрацыя і выкарыстанне АІС Рэестр АППУ – бясплатна.
Кантактная інфармацыя:
- Па тэхнічных пытаннях функцыянавання АІС Рэестр АППУ: Тэлефон: +375 17 272 05 36;
- Па пытаннях зместу звестак, якія прадстаўляюцца пасродкам АІС Рэестр АППУ: Тэлефон: +375 17 272 93 27.
E-mail: v.korneichik@ncip.by.
Падрабязная інфармацыя па працы ў АІС Рэестр АППУ прыведзена ў Кіраўніцтве карыстальніка сістэмы.